Ужо некалькі гадоў супольнасьць
«Забей» незаўважна ладзіць чэмпіянаты дваровых футбольных каманд з усёй Беларусі, супольна распавядаючы ўдзельнікам пра
Эмілію Плятэр і «будуючы новае грамадзтва». На мінулым уікэндзе былі падведзеныя вынікі першага футбольнага сэзону турніру ў новым фармаце.
Фінал Турніру пасіянарыяў. Менск, 2 кастрычніка. Фота zabej.info
Першы сэзон футбольнага
Турніру пасіянарыяў, у межах якога сустракаюцца дваровыя каманды з розных гарадоў краіны, завяршыўся ў Менску. Высьветлілася, што самы лепшы дваровы футбол сэзону — у
Рэчыцы (менчукі занялі другое месца), а самы галоўны пасіянарый краіны — Марат Казей.
«Праз турнір мы хочам данесьці да яго удзельнікаў і навакольнага сьвету, што ў гісторыі нашай краіны былі людзі, якія верылі ў сваю ідэю, ставілі мэты і дасягалі іх, — кажа адна з арганізатараў турніру Марына. — Такіх людзей-героўя мы называем пасіянарыямі і бярэм зь іх прыклад».
Супольнасьць «Забей» ладзіць чэмпіянат сіламі валантэраў. Літаральна любая дваровыя каманда з той жа Рэчыцы, Наваполацку, Магілёву, Менску і іншых беларускіх гарадоў мае магчымасьць трапіць на турнір. У выніку ўдзельнікі атрымліваюць арганізаваны футбол, а ў дадатак — інфармацыю пра «людзей, якія сваімі ўчынкамі так ці інакш пакінулі сьлед у гісторыі».
У гэтым сэзоне ў «забееўскую» вэрсію такіх людзей папоўнілі
Тадэвуш Касьцюшка, Эмілія Плятэр, Канстанцін Каліноўскі, Фелікс Дзяржынскі, Станіслаў Булак-Балаховіч і Марат Казей. Апошні якраз і прадстаў перад фіналістамі ў выглядзе «самага маладога і легендарнага пасіянарыя Беларусі»
На пытаньне пра даволі дзіўны выбар сымбаля для прыкладу цяперашняй моладзі, арганізатары тлумачаць, што
«для шмат каго з нашага пакаленьня герояў няма ўвогуле», а Марат Казей, на іх думку, —
«малады герой-міт, які сёньня цэліць сваёй гранатай у грамадзтва. Яго можна проціпаставіць сучасным маладым людзям».
Па словах Марыны, шмат хто з удзельнікаў турніру, магчыма, упершыню чуе імёны беларускіх герояў пакаленьня па вэрсіі «Забей», але ставіцца да інфармацыі зь цікаўнасьцю.
У наступным годзе «Забей» працягне свае турніры, робячы «маленькія крокі па дарозе дасягненьня пастаўленай мэты». А мэта суполкі, ні многа ні мала, — «будаўніцтва новага грамадзтва».
Алесь Bezuher
http://generation.by/news3947.html
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: