Праект "Забей" - прэзентацыя чарговага нумару самвыдата

  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'pollfield_voting_form' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Table 'falanster_zabej.semaphore' doesn't exist query: SELECT expire, value FROM semaphore WHERE name = 'locale_cache_ru' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/includes/lock.inc on line 149.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'custom_search_blocks_form_1' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'simplenews_block_form_680' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
12 Февраля 2010
Стваральнікі часопіса “ЗАБЕЙ!ІНФО” прэзентавалі 11 нумар самаробнага выдання ды зладзілі лекцыю пра супольнасць "Забей" у кавярні "Добрыя мыслі" 11 лютага.
Суполка "Забей" утварылася ў 2006 годзе на падмурку грамадзянскае ініцыятывы "Час". Амбіцыйныя ініцыятары распачалі сваю дзейнасць з турніру па футболе сярод дваровых камандаў. Спачатку на глебе спорту ўдалося аб’яднаць мінскіх прыхільнікаў футболу, а далей турніры пачалі ладзіцца яшчэ ў 8 гарадах Беларусі. Праз час з ініцыятывы вылучыўся шэраг аб’яднанняў і суполак, сярод якіх праекты "Мы - дзецям", "Пошук" ды інш. У 2007 годзе на свет з’яўляецца самвыдат “ЗАБЕЙ!ІНФО”, а супольнасць пачынае фармуляваць акрэсленыя ідэі сваёй дзейнасці.

Адзін са стваральнікаў "Забей" Міхась Волчак:

- Праект "Забей" - гэта сацыяльна-культурнае дзеянне для стварэння права на прастору ў межах этнасу, краіны і культуры. Калі разглядаць этымалогію слова "забей" , то мы бачым яго ў іншым святле. Можна забіць гол, забіць сабе месца ў гісторыі, забіць на абыякавасць, быць дзёрзкім.

Сярод іншага ў межах праекту "Забей" дзейнічае рэгулярны адкрыты кінапаказ "Кінабункер", дзе на прыкладзе кінастужак і відэашэрагаў разглядаюцца праблемы сучаснага грамадства.

ЗІН “ЗАБЕЙ!ІНФО” - некамерцыйны самвыдат, што распаўсюджваецца праз інтэрнэт ці непасрэдна з рук у рукі.

Адзінаццаты нумар выдання - падарожжа па праблематыках ад культуры да футболу, ад металу да гісторыі праз спробы крытыкі і эсэістыкі. Адзінаццаты ЗІН сабраў матэрыялы аб эканоміцы і адукацыі, паэзіі і мастацтве, а таксама змяшчае маніфест стваральнікаў праекту.

Спампаваць 11 нумар "”ЗАБЕЙ!ІНФО” можна тут.

На фота - Міхась Волчак і ўдзельніца праекту Святлана Ермаковіч
Мартын Ветра
http://budzma.org/country/prayekt-zabyey-prezyentacyya-charhovaha-numaru-samvydata.html

Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: