Продолжаются встречи English Speaking Club на базе молодёжной организации "Фаланстер".
8 сентября очередная...
У нядзелю 7 кастрычніка адбудзецца першая гульня новага сезону гарадскога экшна Пошук - poszuk.info . Вы яшчэ не ведаеце, што гэта такое?
Пошук- гульня тых, хто хоча даведацца новае пра свой горад. Пошук- гульня актыўных і маладых. Для ўдзелу вам патрабуецца мінімум намаганняў і рэсурсаў:мапа Менска, ліхтарык, асадка і, канешне ж, жаданне перамагчы. Бо пераможцаў заўсёды чакаюць узнагароды.
Новы сезон Пошука – гэта ня проста чарговы этап, гэта абноўлены фармат гульні. Новыя заданні, складзеныя з улікам прапаноў каманд, тэматычныя гульні і, канешне ж, начны Пошук- усё гэта, а таксама мора пазытыву і адрэналіну чакае Вас у новым сезоне.
Вас зацікавіла? Тады збірайце каманду сяброў (ад 4 да 8 чалавек), звязвайцеся з арганізатарамі па тэлефонах 753-03-12 & 629-63-37 ці праз сайтhttp://poszuk.info, і, да сустрэчы 7 кастрычніка.
Таксама радыя будзем супрацоўніцтву з крэатыўнымі і вясёлымі людзьмі, ведаючымі цікавае пра Менск і гатовымі гэтымі ведамі дзяліцца з іншымі.