Пошук у Віцебску!

  • user warning: Table 'falanster_zabej.semaphore' doesn't exist query: SELECT expire, value FROM semaphore WHERE name = 'locale_cache_ru' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/includes/lock.inc on line 149.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'custom_search_blocks_form_1' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'simplenews_block_form_680' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
28 Августа 2008

Гульня адбудзецца 13-14 верасьня! Запрашаем мінчукоў прыняць ўдзел у гульне! Вандроўка вам запомніцца на ўсё жыцьцё. Вас чакае пазітыўная атмасфера культурнай сталіцы Беларусі! Віцебск паўстане перад вамі ў цікавым ракурсе, не такім, якім вы можаце яго ўбачыць з вакна турыстычнага аўтобуса і пачуць з вуснаў экскурсавода. Мы вам падорым станоўчыя эмоцыі на ўсё жыцьцё, хвіліны экстрыму ды новыя цікавыя веды!
Пошук (www.poszuk.info) - гэта гарадскі экшн з разгадваньнем велізарнай колькасьці рэбусаў і загадак, вар'яцкімі шпацырамі і прабежкамі па горадзе, морам пазытыўных эмоцый і паглыбленымі спазнаньнямі пра горад! Пошук зьявіўся ў Менску 2 гады таму як альтэрнатыва вельмі распаўсюджаным у сталіцы камерцыйным гульням, яскравым прыкладам якой ёсць Схватка. Пошук адрозьніваецца тым, што нашы заданьні зьвязаны ў першую чаргу з гісторыяй і культурай горада, у гульні прысутнічае здаровая доля экстрыму, а ЎСЕ (!!!) каманды і арганізатары зьвязаны моцнымі сяброўскімі адносінамі :)
Каб пагуляць у Пошук мог дазволіць сабе кожны ахвотны, мы зрабілі сымбалічны грашовы ўнёсак – 5000 рублёў ад каманды, ды забаранілі карыстаньне асабістым аўтатранспартам.
Ужо праз 2 тыдня ў Менску стартуе ўжо трэці сезон гульняў! Пачынаем мы з выязной гульні ў Віцебск. Будзем радыя новым сустрэчам і знаёмствам ды ўдзелу ў гульні!
Падаць заяўку магчыма напісаўшы нам на e-mail: poszuk@gmail.com . У лісьце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.
Таксама зарэгіструем і адкажам на ўсе пытаньні па тэлефонах +37529-753-03-12 (Сяржук).
 

Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: