Кінабункер 2.2:Ідэалогія і метафізіка Black Metal

  • user warning: Table 'falanster_zabej.semaphore' doesn't exist query: SELECT expire, value FROM semaphore WHERE name = 'locale_cache_ru' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/includes/lock.inc on line 149.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'custom_search_blocks_form_1' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'simplenews_block_form_680' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.

Спяшаемся вам паведаміць, што ў гэтую пятніцу, 6 лістапада, а 19:00 адбудзецца другі ў гэтым сезоне (і першы адкрыты) паказ Кінабункера. На акцыі вас чакае цікавая лекцыя ад маладога філосафа Аляксея Дзерманта (kryviec), многа відэа і, вядома, магчымасць зрабіць свае высновы з убачанага (і агучыць іх).

Тэма акцыі: "Ідэалогія і метафізіка Black Metal"

Мы абмяркуем міфалагічныя вытокі Black Metal-рэвалюцыі ў Скандынавіі, прычыны ультрасучаснага паўстання язычніцкіх архетыпаў у экстрэмальнай музыцы, а таксама ўбачым, як невытлумачальным чынам бог Вотан пад скрыгатанне электрагітар вяртаецца ў наш секулярызаваны свет.

Каб трапіць на паказ і даведацца дакладны час і месца акцыі, трэба напісаць сваю матывацыю на адрас kinobunker@gmail.com . Гэта патрэбна для арганізатараў, каб ведаць пра колькасць і якасць людзей. Увага: колькасць месцаў абмежаваная, запіс абавязковы. Калі вам адмовяць, не пераймайцеся - як казаў наш любы Ніцшэ, "Зямля поўніцца лішнімі, жыццё сапсаванае празмерным мноствам людзей".

Удзел у акцыі запатрабуе гатоўнасці цярпець пэўныя нязручнасці (як то адсутнасць прыбіральні ў месцы дыслакацыі) і цёплую баявую вопратку (будзе холадна). Але яно таго варта.

Ключавыя словы: Black Metal, Скандынавія, Нарвегія, міфалогія, дзікае паляванне, радыкалізм, падпалы, гвалт.
 

Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей: