Жыве андэграунд?

  • user warning: Table 'falanster_zabej.semaphore' doesn't exist query: SELECT expire, value FROM semaphore WHERE name = 'locale_cache_ru' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/includes/lock.inc on line 149.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'comment_form' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'custom_search_blocks_form_1' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'simplenews_block_form_680' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
18 Декабря 2007
У наш час даволі цяжка знайсці інфармацыю, прынамсі ў друкаваных выданнях, пра беларускамоўную музычную альтэрнатыву. Таму я вырашыў падзяліцца ўражаннямі ад праслухоўвання апошніх альбомаў трох розных па стылістыцы гуртоў…
 
Пачну з хіп-хопу. А плынь гэта ў Беларусі з нядаўняга часу асацыюецца і з гуртом “Чырвоным па Белым” і яго лідарам – Кровам. Яны пачыналі запісваць свае трэкі на дамашні кампутар, так бы мовіць для ўнутранага ўжывання, таму музыка была пераважна не іх, і зараз знаходзіцца даволі шмат крытыкаў, якія абвінавачваюць іх у плагіяце. Кроў гэта і сам прызнае, але гаворачы пра гэта ён ўжывае эфізм і называе трэкі ранняй творчасці – каверамі. Але прайшоў час, і  ЧпБ за два гады выпусцілі цэлых два альбома. Акрамя гэтага Кроў згуртаваў вакол сябе лепшых рэпераў Беларусі – Realize, Zeman, Jaycop ды DJ Spox (Польшча), і разам з імі стварыў свой уласны лэйбл – Ambasada Music Group, пад якім і выпусціў другі альбом –    “Крывавы сакавік”. Хочацца адзначыць, што радуецца не толькі вуха, калі чуе якасны гук з кружэлкі, але і вока, калі бачыць прыгожае і арыгінальнае афармленне. Тэксты трэкаў напісаны на вострую сацыяльную ды палітычную тэматыку, таму словы проста не могуць не кранаць (хаця і не без пафаса, якога хацелася бы чуць паменей).  Музыкі чытаюць тэксты аб тым, што іх хвалюе, што набалела, і, калі гэта супадае з тваімі пачуццямі і думкамі, гатовы слухаць альбом яшчэ раз і яшчэ раз. Ведаеце, часта бывае так, што з альбома ўстаўляе адна-дзьве, у лепшым выпадку палова песень. Праслухаўшы ж “Крывавы сакавік”, я не знайшоў ніводнага трэка, які б хацелася прапусціць пры наступным праслухоўванні.
Увогуле, “ЧпБ” можна назваць сапраўдным ХІП-ХОПам. У «Крывавым сакавіку» прысутнічае вострая тэматыка, нецэнзурная лексіка ды моцны біт. Былі напісаны некалькі дісаў (“Белшоўбіз” ды Агародніна/OFF). Діс – гэта трэк, у якім рэперы ў адкрытую выказваюць свае негатыўныя думкі пра іншых рэпераў ці проста музыкаў.
Словам, праслухаўшы “Крывавы сакавік” і адкрыўшы для сябе шмат новага ў хіп-хопе, пачынаеш цікавіцца іншымі гуртамі гэтага накірунку ды і ўвогуле ўсёй гэтай субкультурай. (www.krou-cpb.com – сайт гурта)   
   
“Таварыш Маўзер” – малады магілёўскі гурт, стыль якога немагчыма вызначыць адным накірункам. На маю думку, яны граюць сумесь хард-кору і псіхалагічнага року. Напрыканцы мінулага году выйшаў іх дэбютны альбом “Радасьць”. Як і ЧпБ, гурт даволі малады, але ўжо паспеў перамагчы на БАСовішчы, атрымаць не адну Рок-карону ды паўдзельнічаць у адным з найбуйнейшых рок-фестываляў Расеі – “Воздух”.
Я не  быў любіцелем хард-кору, калі пачынаў слухаць “Радасьць”. Лічыў гэты накірунак агрэсіўным і равушчым, ад якога проста закладвае вушы і плавіцца мозг. Але пасля шматлікіх пазітыўных водгукаў знаёмых усё ж вырашыў паспрабаваць новы альбом “маўзэраў”. Адразу з’явілася жаданне праслухаць яшчэ і яшчэ раз... Гэта той выпадак, калі ўстаўляе толькі пасля некалькіх праслухоўванняў. Актуальныя глыбокія тэксты, добры гук. Тэмы патрыятызма, кахання, барацьбы ў лірыцы “Радасьці” бяруць за жывое, а словы так глыбока западаюць у памяці, што выкінуць гэты альбом з плэйліста проста немагчыма.
Асобная рэч – іх канцэрты. Мне шанцавала слухаць іх у жывую з пачатку 2006 года, і вельмі радуе той факт, што музыкі растуць у прафесійным плане. Развіваецца вакал, акторскае майстэрства, музычная частка. Апошні канцэрт, на якім я быў (на сёлетнім БАСовішчы яны выступалі апошнімі), гэта проста вар’яцкае шоў, на якім ты забываешся на ўсё. Цябе пачынае, ў прамым сэнсе гэтых слоў, калбасіць ды плюшчыць!
Нажаль гурт не можа вызначыцца з канчатком сваім складам. Людзі прыходзяць і ўходзяць, але касцяк застаецца – саліст Янка Маўзэр ды гітарыст Колхз. І я думаю, што Янка і яго каманда яшчэ выдадуць не адзін альбом, які будзе не горшы за першы. А планка была паднята даволі высока!   

Апошнім разгляджу гурт НРМ, які ў чэрвене гэтага году выпусціў, пасля пяцігадовага маўчання, супярэчлівы альбом пад назвай “06”. НРМ з’явіліся яшчэ на пачатку 90-х, але іх і зараз запрашаюць на ўсе значныя беларускія і замежныя рок-канцэрты і фестывалі. Хаця на тым жа БАСовішчы склалася ўражанне, што запрасілі нрмаўцаў за старыя заслугі і, ўвогуле, мабыць, “06” гэта апошні альбом НРМ. А калі і не апошні, то лепш бы так і было…
Гэтым дыскам N.R.M. нібы падсумоўвае сваю 13-гадовую кар'еру. “Ніколі” падобны на песню “Лёгкія-лёгкія” з “Дому культуры”, “Сталінград” на “Трох чарапах”, а “Гімн рок-н-рольшчыка” наогул адсылае слухачоў да “мроеўскіх” часоў. Песня пра бел-чырвона-белую лодку сымбалізуе апошні па часе этап развіцця, калі няпроста вызначыць NRM, які зліваецца ў адзінае цэлае з ZET ды “Крамбамбуляй” (іншымі праэктамі Л. Вольскага). Тут нрмаўцы становяцца падобнымі на MTVшных залізаных “панкаў”. Некаторыя песні падаюцца надта ўжо высмактанымі з пальца. “06” выглядае проста на складанку песен апошніх год розных па настроі, адрозных па тэматыцы. Вольскі то крычыць “НІКОЛІ-НІКОЛІ!”, то дзеткі заводзяць “Мама, тата – гэта я”. У аптымістычных песеньках, якіх на плытцы ня так і мала, за дзяжурнымі фразамі пра тое, што мы “ўсё роўна пераможам” крыецца нейкая туга і фатальнасць. Падаецца, што настрой альбому вызначае якраз не “Гадзючнік”, а “Толькі для цябе”, у якой NRM нібы разьвітваецца са слухачамі.

Прачытаўшы артыкул, можа скласціся ўражанне, што андэграўнд наш хутка развіваецца, жыве і прыносіць радасць прыхільнікам, але гэта ня так. Трэба адзначаць, што беларускі андэграўнд знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Адзінае, што ўсяляе надзею на лепшую будучыню – гэта з’яўленне пасля даволі доўгага перапынку новых гуртоў (напрыклад, ЧпБ ды ТavMauzer), новых тэматычных інформ-рэсурсаў (Тузін гітоў) ды фестываляў (“Права быць свабодным”), якія праводзяцца, нажаль, па-за межамі Беларусі. Наш андэграўнд проста фізічна не можа быць прафесійным, бо вельмі цяжка правесці нават невялікі канцэрцік, не кажучы ўжо пра тое, каб зарабляць на музыцы... Вось і прыходзіцца займацца бізнэсам, шукаць дадатковыя заробкі. Можа з-за гэтага, а можа і з-за нейкіх іншых прычын, але “нефарматныя” гурты можна пералічыць па пальцах. Іх зараз папросту адзінкі. А хочацца, каб было болей!
Так, музыкай не зарабіць, але сапраўдны андэграўнд ніколі да гэтага і не імкнуўся. І я веру, што будзе больш якаснай музыкі на нашай прасторы. А андэграўнд неўзабаве ператворыцца ў авангард!
                                   

siaroja
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей:

Добавить комментарий

Содержимое этого поля хранится скрыто и не будет показываться публично.