На чарговым паказе Кінабункера, які быў прысвечаны ідэалогіі і метафізіцы black metal, разгарэлася дыскусія адносна таго, жывы гэты стыль ці сканаў ў камерцыйнай багне сучаснасці. На маю думку, сапраўдны black metal не памёр, ён проста змяніўся згодна патрабаванням часу і сышоў у глыбокае падполле. Яркі таму прыклад – one-man праект Dies Nefastus (diesnefastus.narod.ru), са стваральнікам якога, Senelder’aм, будзе ісці гутарка.
Вітаю, Senelder! Напачатку распавядзі пра гісторыю праекту: калі ён узнік, чыя была ідэя, колькі было ўдзельнікаў?
Прывітанне! DN як гурт узнік у кастрычніку 2002-га. Нас тады было 2-ое: я (гітары, драм-машына) і Максім (клавішы, голас). Потым да нас далучылася бас-гітарыстка Кацярына, і такім вось чынам быў зроблены першы запіс - “Visions of the World Aflamed”… Але як гурт DN праіснаваў прыкладна да 2005-га. Спачатку склад гурта пакінула Кацярына, а ў час, калі мы рабілі запіс “Воспоминания” (2005), склад пакінуў Макс. Такім чынам, DN ператварыўся ў цалкам мой праект… і, напэўна, так і будзе.
Падполле
Чаму твой праект сышоў ў падполле?
Словы “сышоў у падполле” не зусім дакладныя ў адносінах да DN. Мы пачыналі як гурт, гурт ператварыўся ў праект, праект робіць запісы і распаўсюджвае іх. Вось і ўсё.
Колькі словаў пра яшчэ якія андэграўндныя праекты?
Я не маю шмат кантактаў, мо і на жаль. Магу толькі пра праект Folkvang сказаць. Вельмі таленавіты чалавек грае там.
Як думаеш, у чым прычына з’яўлення вялікай колькасці one-man праектаў? Гэта тэндэнцыя такая?
Я так раблю, бо мне зручна разлічваць толькі на сябе. Я ведаю, што нават калі ў мяне будзе перапынак у творчасці – я нічога не згублю і магу пачаць зноў у любы зручны для мяне момант… А яшчэ, галоўным чыннікам з’яўляецца тое, што ў музыцы мне падабаецца рабіць так, як я жадаю і калі жадаю.
Чаму была абрана менавіта такая назва і што яна значыць? Яна мае нейкую сувязь з канадскім гуртом Nefastus Dies?
Сувязі няма. Мы пачыналі граць прыкладна ў адзін час, мо толькі яны на некалькі месяцаў раней за нас заснаваліся. Ведаеш, супадзенні назваў – гэта звычайная справа, а тут нават і не прамое супадзенне. Назва Dies Nefastus перакладаецца з латыні як “бяздольны дзень”. Калі ж дакладна, яна была ўзята з кнігі Ф.Ніцшэ “Антыхрыст” – дзень з якога мы вядзем улік гадоў.
На дадзены момант існуе шмат радыкальных напрамкаў... Чаму ты абраў менавіта black metal? Табе найперш цікава самарэалізацыя ў гэтым напрамку ці гэта форма данясення пэўных ідэяў?
Што тычыцца стылю DN, то складана казаць, што гэта Black Metal у “чыстым” яго выглядзе. У мяне музыка нараджаецца ў тым выглядзе, у якім нараджаецца, таму яна мае адценні іншых стыляў. Безумоўна, у тэксты ўкладаюцца мае погляды і думкі – менавіта так і мусіць быць, але… я не веру ў “ідэалагічную вайну” праз музыку, тэксты і залішні пафас… Я не прэтэндую на нешта, чым я не з’яўляюся, альбо чаго не раблю ў жыцці.
Палітычная афарбоўка
Ці мае твая творчасць палітычную афарбоўку? Калі так, то распавязі, калі ласка, пра яе.
Мае погляды маюць сваё месца ў тэкстах, але палітыка – гэта не адзінае, што існуе ў маім жыцці. Усё, пра што я пішу – мае для мяне сэнс, таму слухач сам вырашыць, ці адпавядае яго поглядам музыка DN. Часам іншы гурт мае NS-перакананні, але ў тэкстах няма прамых спасылак на гэта, ёсць толькі дух і ідэалы, уласцівыя для гэтага светапогляду. Ці можна ў такім выпадку казаць, што гэта будзе NSBM? Мне зусім не хочацца пісаць тэксты пра “чурак” і “нігераў” са сваёй музыкай, тым больш, калі б у мяне было такое жаданне, я б абраў іншы музычны стыль дзеля гэтага. Але, напрыклад, у “Сьвітаньні па-над Руінамі” ёсць песні, прысвечаныя Беларускай Краёвай Абароне і іншым барацьбітам за Беларускую Дзяржаву… палітыка?
А што ў тваім разуменні Беларуская Дзяржава?
Гэта дзяржава, дзе нашае нацыянальнае будзе першаснае. Зараз распавяду. На сучасным этапе мова паступова знікае з афіцыйнага ўжывання: у нас амаль няма школ, дзе навучанне б ішло па-беларуску. Гісторыя на афіцыйным узроўні ідзе па “лініі Сталіна”, быццам не было мінулага перад стварэннем БССР, а калі што і было – яно было не наша. Чаго казаць, хопіць толькі зірнуць на сучасныя сімвалы (герб і сцяг) часоў камунізму, каб зразумець накірункі сучаснай дзяржавы. Вось гэтыя кампаненты: мова, гісторыя, самастойнасць, святы, якія святкуюцца на дзяржаўным узроўні, дзяржаўныя сімвалы, палітыка ў адносінах да карэннага насельніцтва, падтрымка і інш. – гэта ўсё цаглінкі, з якіх будуецца Беларуская Дзяржава. Гэта не шавінізм, ці “русафобства”, а павага да свайго.
Ці блізкія табе NS-погляды, якія папулярныя сярод некаторых bm-музыкаў?
У сутнасці, пад NS можа ўспрымацца шмат розных ідэяў, бо ён эвалюцыянаваў. Я лічу, што нацыянальнае (мова, ментальнасьць, культура і інш.) стваралася неадрыўна ад крыві нацыі, і выпадкова з’явіцца, напрыклад, у неграў дзесьці ў Афрыцы яно ў тым выглядзе, як у нас, не магло, нават калі б яны жылі на нашай зямлі. Таму я лічу, што нацыянальнае і расавае - неразрыўна і раўнаважна.
Натхненне
Апошні, на дадзены момант, альбом Dies Nefastus “Сьвітаньне па-над Руінамі” мае сімвалічную назву, і якаснай зменай ў творчасці стаў зварот да беларускай мовы. Беларускамоўнасць – гэта пазіцыя ці своеасаблівая даніна модзе? Ці стане Dies Nefastus у будучыні цалкам беларускамоўным праектам?
Я б не казаў, што зварот да беларускай мовы адбыўся менавіта на гэтым альбоме. Яшчэ ў 2005-м, на “Воспоминаниях” былі беларускамоўныя песні… Толькі, што на “Сьвітаньні па-над Руінамі” іх больш. Плануецца цалкам беларускамоўны альбом (ці міні-альбом) “Вышэй за Непазьбежнасьць”… Нельга казаць, што пісаць тэксты ці размаўляць на мове краіны, у якой жывеш - гэта “даніна модзе”. Шчыра кажучы, беларускую мову я ведаю горш за рускую (у дзяцінстве маё асяроддзе было рускамоўным) і незаўжды ў жыцці на ёй размаўляю. Я адказваю на мове, на якой да мяне звяртаюцца, бо для мяне першасна паразуменне, і я адказваю па-беларуску тым, хто разумее нашу мову, бо хто не разумее яе – таму яна не будзе прывабнай і цікавай.
На тваю творчасць аказаў моцны ўплыў англійскі неафолк-гурт “Death in June”. Ці не думаў ты зрабіць неафолк-праект?
Мне падабаецца музыка DIJ*, але ж у нас зусім розныя музычныя стылі! Таму казаць пра моцны ўплыў нельга… Наконт іншых музычных стыляў: мне хапае DN.
Лідэр “Death In June” Даглас Пірс у адной з гутарак прызнаўся, што на яго аказала вялікі ўплыў творчасць японскага пісьменніка Юкіа Місімы. Каго ты можаш адзначыць з дзеячаў культуры, якія паўплывалі на цябе?
Можна падкрэсліць імёны Наталлі Арсенневай, Максіма Багдановіча, Францішка Аляхновіча і іншых… Але, апроч дзеячаў культуры, нашая зямля нараджала ваяроў. Зброя натхняе.
Каго ты лічыш ваярамі?
Канстанцін Астрожскі, Альгерд Гедымінавіч – яркія прыклады вайсковага мастацтва і перамог. Станіслаў Балаховіч – ягоныя войскі ўліліся ў склад войска БНР і былі яго асновай. Міхаіл Вітушка, які кіраваў антысавецкімі партызанскімі атрадамі (канешне, зараз гэта хутчэй “паўміфічны герой”, бо дакладна невядома, наколькі ягоная роля ў змаганні была вялікай). Францішак Кушаль – кіраўнік БКА… Ну і, канешне, шматлікія жаўнеры гэтых войск.
Пералічаныя культурныя дзеячы у сучасных умовах падаюцца многім пацыфістычнымі…
Зусім не згодзен. Толькі сапраўдная “пацыфістка” Арсеннева (зараз яе вершы выкрэслілі з падручнікаў літаратуры як [вершы] “Фашистского прихвостня”) магла напісаць верш, які выкарыстоўвала Беларуская Краёвая Абарона ў якасці “штодзённай малітвы”. Ці яе апісанні чырвоных партызанаў у адным з вершаў… Францішак Аляхновіч быў і публіцыстам, і паэтам, калісьці быў у няміласці ў царскай і савецкай улады. Рэдагаваў беларускі часопіс у часы нямецкай акупацыі… Быў забіты невядомымі (хутчэй за ўсё, савецкім агентам) у сваёй кватэры стрэлам у галаву. Ну, а Максім Багдановіч – аўтар славутай “Пагоні”… Пацыфісты ў маім разуменні – гэта тыя, хто супраць усялякай вайны і барацьбы… Мо яны і не трымалі зброю, але натхнялі іншых на гэта сваімі вершамі і справамі.
Лэйблы
Ты запісваеш музыку ва ўласнай студыі, распаўсюджваеш запісы на ўласныя сродкі. Гэта пазіцыя ці табе прасцей займацца музыкай такім чынам, чым у супрацоўніцтве з лэйбламі?
“Сьвітаньне па-над Руінамі” выйшаў на First Line productions. Не бачу нічога дрэннага ў супрацоўніцтве з лэйбламі. Што тычыцца маёй хатняй “студыі”, то гэта студыяй ніяк не назавеш…
Чаму ты ўсё ж такі яго сам запісваў? Як ў тваім асяродку ставяцца да самапальных запісаў?
Таму што ўсё адносна: часам людзі пішуць у хатніх умовах так, што проста дзівішся. У маім разуменні “студыя” – гэта спецыяльнае памяшканне з усім абсталяваннем. У мяне няма такога. А як ставяцца да гэтага людзі? Напэўна, як і да ўсіх запісаў – камусьці падабаецца гук, а камусьці - не. Шчыра кажучы, я намагаюся зрабіць усё як мага лепш у тых умовах, якія мне даступныя.
Зусім нядаўна Варг Вікернэс на афіцыйным сайце “burzum” паведаміў пра выхад новага альбому. Як думаеш, чаго нам варта чакаць? Як агулам ахарактарызуеш сучасную bm-сцэну?
Што тычыцца Варга і Burzum, то на гэтае пытанне я не кампетэнтны адказваць. Што тычыцца сучаснай BM-сцэны: ёсць розныя гурты – розныя людзі… Я магу неяк ставіцца да канкрэтнага чалавека ці гурта, але што тычыцца такой агульная з’явы як “сучасная BM-сцэна”, то нічога канкрэтнага.
Добра, ну а як ты думаеш, ці памёр black metal?
Не памёр. Гэта даволі вялікая з’ява, каб нешта такое казаць. Але часам эвалюцыянуе ў нешта такое, чым ён не з’яўляўся ад самага пачатку. Добра гэта ці дрэнна – адназначнага адказу няма.
Распавядзі пра свае творчыя планы.
Плануецца запіс чацвёртага альбому “Вышэй за Непазьбежнасьць”. Мяркую, ён будзе нечым падобны на “Сьвітаньне па-над Руінамі”. А далей… Час, як заўжды, ўсё пакажа…
Даведка рэдакцыі:
Death in June - музычны праект ангельскага фолк-музыкі Дугласа Пірса, больш вядомага пад псеўданімам Douglas P. Група Death in June сфарміравалася ў Вялікабрытаніі ў 1981 годзе ў выглядзе трыо. У 1985 г. большасць удзельнікаў заняліся ўласнымі праектамі, а група ператварылася ў сольны праект Douglas P. з рознымі сесійнымі музыкамі. На працягу свайго існавання стыль Death in June зведаў значныя змены - ад постпанка і індастрыялу да больш меладычнай музыкі, блізкай па гучанні да фолку. Нягледзячы на спрэчнасць і эпатажнасць Death in June, звязаную з эксплуатацыяй гуртом нацысцкай тэматыкі, група атрымала значную папулярнасць у постіндустрыяльных колах. Дзякуючы музыцы Douglas P. распаўсюдзіўся новы музычны стыль - неафолк, у якім і выкананы апошнія альбомы гурта. У цяперашні час Douglas P. жыве ў Аўстраліі.
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей:
Добавить комментарий