«Маладая шпана»

  • user warning: Table 'falanster_zabej.semaphore' doesn't exist query: SELECT expire, value FROM semaphore WHERE name = 'locale_cache_ru' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/includes/lock.inc on line 149.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'comment_form' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'custom_search_blocks_form_1' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'simplenews_block_form_680' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
30 Апреля 2008
Мяне заўсёды цікавіла беларуская літаратура, асабліва маладыя пісьменьнікі, іх творы і тэмы, новыя плыні ды тэндэнцыі. Пра гэта паразмаўляў з Анатолем Івашчанкам. Пазнаёміўся з гэтым чалавекам у БНТУ, дзе навучаюся, а ён выкладае. З часам, даведаўся, што Анатоль сумяшчае выкладаньне беларускай мовы яшчэ і з працай у літаратурна-мастацкім часопісе “Дзеяслоў” (dziejaslou.by), а за плячыма мае кнігу вершаў “Вершnick . Пачнем…

Якія тэмы больш цікавяць сучасных пісьменьнікаў? Чаму ў беларускай літаратуры шмат стогнаў-енкаў пра ня лепшую долю чалавека (прынамсі так было раней) і так мала пішацца пра людзей моцных, гераічных?
Я б не сказаў, што беларуская літаратура бракуе гераічных персанажаў. Можа быць, сапраўды, хацелася б больш пазітыўных твораў пра “герояў нашага часу”, а ня толькі гістарычных асобаў. Традыцыю, якую называюць караткевічаўскай, працягваюць такія празаікі, як Уладзімір Арлоў, Генрых Далідовіч, Леанід Дайнэка, Кастусь Тарасаў, Вольга Іпатава... Іншая рэч, што Караткевіч, калі б зьявіўся сёньня, мабыць, працаваў бы ў жанры фэнтэзі ці, як мяркуе Андрэй Хадановіч, кібер-панку.
Дарэчы, у жанры кібер-панку па-беларуску сёньня даволі плённа працуе Андрэй Паўлухін, апошняя кніга якога – “Электрычныя сны” – выйшла мізэрным накладам: менш за 100 асобнікаў у звышсьціплым афармленьні (для параўнаньня, яго ж дэбютная кніга па-расейску ў выдавецтве “АСТ” мела наклад у 5000. Ноў комэнт, як кажуць).
Сярод найбольш персьпектыўных, як на мяне, і папулярных маладых празаікаў можна назваць Альгерда Бахарэвіча, якога часам беспадстаўна параўноўваюць зь Пялевіным. Яго “лірычны герой” – сучасны малады чалавек, што існуе ў дэкарацыях абсурду нашае рэчаіснасьці з фантасмагарычным дамешкам. Па чытаньні, як і заўжды ў выпадку з добрай літаратурай, застаецца пазітыўнае ўражаньне.

Чаму няма сваіх прадстаўнікоў у такіх жанрах, як тое ж фэнтэзі, кібер-панк, хорар, а, калі і зьяўляюцца такія, то выдаюць кнігі мізэрнымі накладамі?
Сапраўды, нам бракуе тэкстаў у названых жанрах (а яшчэ – “папсовай” філасофскай прозы а-ля Бах/Каэльё і дэтэктываў а-ля Акунін/Пенак...). Але я рызыкну сказаць, што сітуацыя якасна зьмяняецца на вачах. Па прачытаньні дзьвюх кнігаў лаўрэатаў конкурсаў маладых літаратараў – “нашаніўскага” і “караткевічаўскага”, - што вось ужо гадоў пяць ладзяцца Пэн-цэнтрам, узьнікла ўражаньне, што прыходзіць новае пакаленьне, “маладая шпана”, як назваў іх адзін мой сябра. Іх вызначальная рыса, параўнальна з папярэднікамі, у абсалютнай апалітычнасьці й відавочным імкненьні пашыраць жанрава-тэматычнае поле айчыннай літаратуры. Думаю, ад іх можна чакаць і тэкстаў для “масавага чытача”...

Дарэчы, а ці ёсьць такія пісьменьнікі ў нас, якія кіруюцца кан’юктурай? Ці можа быць ёсьць пісьменьнікі, якія пішуць нібыта мейнстрымава, але ў іншым выглядзе і разьлічваючы на вузкую андэграўндную частку чытачоў?   
Ня думаю, што ў сёньняшняй сітуацыі зварот да бульварнага ці жаночага рамана якасна зьменіць сітуацыю, і беларуская хатняя гаспадыня прамяняе Данцову на яе беларускамоўны аналаг. Хаця эксьперымент быў бы цікавы.
Эратычная тэматыка ў нас ня дужа буяе. Тыя, хто закранае яе ў сваёй творчасьці, бясспрэчна, кан’юнктурай не кіруюцца. Як правіла, эротыка па-беларуску мае постмадэрновы падмурак і разьлічаная калі не на інтэлектуалаў, дык на людзей, абазнаных у літаратуры. Найперш тут трэба назваць Адама Глобуса зь яго “казкамі для дарослых”, якія бульварным чытвом ніяк не назавеш. Многія аповеды Барыса Пятровіча (Сачанка - заўв. рэд.) прасякнутыя эратызмам. Нават ёсьць твор, дзе апісваецца спароўваньне з іншапланетніцай. Некаторыя прадстаўнікі гэтак званага Другога фронту мастацтваў (Зьміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, Ільля Сін) таксама спрабуюць эпатаваць чытача. У Севярына Квяткоўскага ёсьць “апавяданьне для дарослых”.
Рэдкім прыкладам твору, які многія ўжо пасьпяшаліся акрэсьліць як беларускі “палп-фікшн” і які выклікаў пэўны розгалас у інэце, зьяўляецца кінараман-фарс Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – аўтараў, якія доўгі час працавалі на расейскі кніжны рынак - “Янкі, альбо астатні наезд на Літве”. Аўтары хаця й замахваюцца на шырокую аўдыторыю, але кніга, выглядае, патрапіць да, як ты кажаш, вузкага андэграўнду. У кожным разе, настойліва раю прачытаць (набыць можна на былой Варвашэні, цяпер Машэрава, 8 ці праз www.knihi.net).

Якой ты бачыш ролю дзяржаўных устаноў у разьвіцьці літаратуры?
У ідэале, вядома, яны мусяць працаваць на тое, каб, скажам, у школах вывучаліся сапраўды вартыя з мастакага гледзішча творы. У нашай сітуацыі – абы не перашкаджалі. Маю наўвазе, прыкладам, нядаўнюю “праполку” школьных праграмаў, адкуль былі выкінутыя творы ўсіх “нячэсных” разам з “Тутэйшымі” Купалы. Альбо сумнавядомае распараджэньне за подпісам міністра адукацыі, згодна зь якім “няправільных” пісьменьнікаў забараняецца пускаць на сустрэчы са студэнтамі ВНУ і школьнікамі. Ці хоць бы тое, што ў менскіх кнігарнях пераклады Быкава з пазнакай “шэдэўры рускай прозы” спакойненька прадаюцца ў адпаведных аддзелах расейскай літаратуры. Для сапраўды беларускай дзяржавы гэта было б ганебным, а тут – нібыта гэтак і мае быць... Што праўда, ёсьць і адваротная тэндэнцыя. Памятаеш песьню “NRM” пра чорныя сьпісы? Дык вось нядаўна “Беларусь сегодня” надрукавала гутарку зь Лявонам Вольскім тарашкевіцай. Думаю, што бліжэйшым часам гайкі будуць моцна паслабляцца. Пабачым.

Якія творы маладых беларускіх пісьменьнікаў ты бы параіў прачытаць і чаму?
Калі з паэзіі, то найперш Хадановіч (ня ведаю, наколькі ён “малады пісьменьнік”), Джэці. У бібліятэчцы “Дзеяслова” вось-вось выйдзе доўгачканая кніга вершаў Сяргея Прылуцкага... Калі маюцца на ўвазе пачаткоўцы, то варта набыць кнігі ПЭН-аўскіх канкурсантаў, пра якія я казаў вышэй…

Анатоль, скажы яшчэ, калі ласка, дзе магчыма набыць тваю кнігу і тыя, пра якія ты казаў у інтэрв’ю.
Акрамя названых Машэрава, 8 і www.knihi.net, адна зь лепшых кнігарняў, дзе ёсьць практычна ўсё, што выдаецца па-беларуску, - “Акадэмкніга”. Таксама добрая кнігарня – “Эўрыка” на Багдановіча.
Дзякуй, за размову! :)

“Вершnick”
У анатацыі да сборніка вершаў Анатоля Івашчанкі “Вершnick” напісана, што аўтар знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. Перадусім, у вершах паэт ставіць галоўныя пытаньні перад сабой: мэты жыцьця, яго месца ў гэтым жыцьці і соцыюме, які акружае аўтара, свайго прызначэньня ў гэтым сьвеце… Толькі адказаўшы на іх мы можам прыдумаць сабе той нік, які нам насамрэч адпавядае. Анатоль шукае сябе, спрабуе адказаць на пытаньні, і гэта падобна нават не на падваеньне асобы, а на разьбіеньне душы на сотню аскепачкаў і спроба сабраць іх усіх у адно. Амаль ва ўсіх вершах адсутнічае рыфма, але ёсьць дасканалы рытм:

Намагаўся убачыць розніцу
між хамствам і выхаваннем
ды не паспеў –
пасталеў.

Сарваныя глыткі
Разабраныя кашулі
Клаксоны бейсбольныя біты
“голимые понты” etc.

Няма вяртання да збочанага.

У момант, калі
Адвярнуліся нават ворагі,
Калі словыя нявартыя
Нават думкі пра іх,
Калі ўтаптаны ў слату
Ўспамін
І знішчана апошняя эсэмэска, -
Ці здолееш вымавіць,
Выходзячы на сцэну:
МІР ВАМ?..

Даведка рэдакцыі:
Палп-фікшн – літаральна "літаратура на таннай паперы", тэрмін для вызначэння літаратуры “нізкіх” жанраў,  "чціва".

siaroja
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей:

Добавить комментарий

Содержимое этого поля хранится скрыто и не будет показываться публично.