Акопы музычных франтоў

  • user warning: Table 'falanster_zabej.semaphore' doesn't exist query: SELECT expire, value FROM semaphore WHERE name = 'locale_cache_ru' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/includes/lock.inc on line 149.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'comment_form' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'custom_search_blocks_form_1' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'simplenews_block_form_680' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
30 Апреля 2008

Якія рухі не саступяць іншым у разнастайнасьці і шматлюднасьці,  дык гэта музычныя. Тут цяжка заставацца проста слухачом. Калі адчуваеш, што пасьля  гэтай песьні, альбома, гурту, ты ўжо ня будзеш такім як раней. Ты становішся фанам. Калі ты становішся  фанам, ты шукаеш сабе падобных...

Ulis: лязо маладое старога нажа
Самым загадкавым і канспіруючымся беларускім фан-клюбам, пэўна, зьяўляецца клюб прыхільнікаў гурту Ulis. Гурт ня часта пабачыш на пляцоўках краіны, а свае сустрэчы з лідэрам каманды Вячаславам Коранем прыхільнікі таксама ня надта афішуюць. Пра свае няпростыя зносіны нам распавялі адміны сайта fanclub.ulis.by.

Першы фан-клюб легенды беларускага року быў створаны шчэ напачатку 90х, але праіснаваў нядоўга. Наступная спроба стварыць нешта трывалае адбылася ў 2001 годзе, але таксама апынулася непасьпяховай. Тое, што існуе зараз, узьнікла ў 2004. Клюб досыць віртуальны й  грунтуецца на сайце, таму й дасягненьні суполкі ў асноўным бачныя ў інтэрнэце: людзі займаюцца афіцыйным сайтам гурту, зьбіраюць інфармацыю ды робяць аматарскія відэа на песьні Ulis'у, якія  выкладваюць там жа. На старонцы фан-клюбу кожны можа замовіць значак, цішотку ці адмыслова складзеную мп3-плытку. Каб уступіць, трэба проста зарэгавацца  на "Сьцяне" (форуме) сайта. Суполка рэгулярна ладзіць  вечарыны, сустрэчы, так званыя Ulis-party. Ды трэба  ж наладзіць кантакты з тымі, разам з кім будзеш скакаць на наступным канцэрце. Час ад часу можна  нават сустрэцца й паразмаўляць з самім фронтмэнам гурту. Чым не шчасьце для прыхільніка?
"Ulis - гэта цэлае сьветаўспрыманьне. Гэта музыка  для адчуваньня, і яе немагчыма не палюбіць", -  сцьвярджаюць фаны.

Neuro Dubel: Дети Лейтенанта Чека
"Дзі-Эл-Сі! Дзі-Эл-Сі!"  - чуваць на шматлікіх беларускіх музычных канцэртах. А часам ня толькі чуваць, а й відаць, як нехта вылазіць на сцэну й скокае перад музыкамі. DLC – пэўна, самы адважны й скандальны фан-клюб беларускай сучаснасьці. “Ацтой”, як сказаў на іх сам Аляксандар Кульлінковіч, саліст гурта...
Хто такі Чэк? Яго, як заведзена ў нашай краіне,  абралі аднойчы й назаўсёды. Прэзыдэнт - галоўны ў  кіруючым органе арганізацыі, якая за паўтара год  свайго існаваньня разраслася й мае чальцоў у гарадах  Беларусі й замежжа ("нават у Шабанах!" - адзначыў  сябар рады Qzwer) . Музычныя густы й суполкі таксама пераўтварыліся ў больш маштабныя, уключыўшы такія  гурты, як IQ48, :B:N: і іншыя. Клюб часта наведвае  іх канцэрты, як у Менску, так і ў ішых гарадах, але з  адной і той жа нагоды - амаль нічога адтуль ня памятаюць.. Мо таму й сайт фан-клюбу neurodubel.info ня так даўно зьнік неаплочаны.
Каб уступіць у DLC, вам трэба дабіцца прысутнасьці  Прэзыдэнта ды 2-3х чальцоў-заснавальнікаў. Штаб-кватэрай для кіналекторыяў абрана вартоўня каля агароднінай базы "У Даниловны". Можна там і злавіць  каго-небудзь падчас наступнага паседжаньня.

NRM: Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі
Невядома, колькі было спробаў стварыць клюб  прыхільнікаў гурту за яго доўгую гісторыю. Першыя  паседжаньні сяброўскай суполкі (СС) НРСМ адбыліся 25 чэрвеня 2005 года. А ўжо ў ліпені фан-клюб стаў  афіцыйным: музыкі зацьвердзілі яго статут, прэзыдыум  і блаславілі на добрую справу. Чым ня добра: езьдзіць на канцэрты ды віншаваць сваіх куміраў з  днямі нараджэньняў?
З пачатку свайго існаваньня праводзіліся штотыднёвыя  паседжаньні (часам з цікавымі мерапрыемствамі, кшталту віктарын), наладзіліся сувязі з замежнымі  суполкамі прыхільнікаў, выраблялася атрыбутыка.  Аднойчы фан-клюбаўцы нават пасядзелі ў пастарунку за  акцыю супраць негалоснай пастановы мінкульту не даваць “гастолек” гурту. Сайт NRsM.org стаўся  заменай непрацаздольнага афіцыйнага сайту гурта. Але  ня толькі пасідзелкамі ды атрыбутыкай жыве НРСМ!  Менавіта ён стаўся тым, хто натхніў Першы  УсеНРМаўскі Сход на хутары за Менскам, які адбыўся  улетку 2006 і сабраў больш за сотню фанаў. На жаль, зрабіць зноў нешта падобнае ў 2007-м не атрымалася. З новым  кліматам на беларускай рок-сцэне гэта ўжо й ня трэба, але ці мала што можа адбыцца?
Сёньня фан-клюб збавіў актыўнасьць з-за адыходу ад  партыйнай дзейнасьці некаторых першапачаткоўцаў. Але сайт і форум NRsM.org жывыя як ніколі й заўсёды адчыненыя для новых прыхільнікаў.
 


Глюкі й ЦЖР
Магілёўскія панкі з маладога гурту "Глюкі" - частыя госьці на  пляцоўках гораду й куды папулярней за далёкіх  сталічных зорак. У фан-клюбе налічваецца ўжо каля  паўсотні чалавек. Наведваньні канцэртаў у абласным  цэнтры й за яго межамі, атрыбутыка ды сумеснае  баўленьне часу - неад'емныя пункты праграмы. Фаны  чакаюць другі альбом гурту й абяцаюць проста  неверагодную яго падтрымку. Пакуль жа гэта зьява  даволі мясцовая.
Аднак, куды цікавейшае такое аб'яднаньне, як Цэнтар Жывога Року (ЦЖР), куды ўваходзіць і вышэйузгаданы клюб.  Ужо колькі год гэтая суполка - адзіная такога роду ў  Беларусі. Можна назваць яе сумесным фан-клюбам усёй  магілёўскай рок-сцэны, і менавіта ёй трэба дзякаваць  за вядомасьць тутэйшых гуртоў у краіне: не заўсёды  назавеш столькі менскіх назоваў. Tav. mauzer, Nevma,  Глюкі, Сердце Дурака, Обаяние Невовлеченности -  толькі некалькі з іх. Калі вы ня чулі нешта з іх -  сьпяшайцеся на сайт morok.ru (партал суполкі).
ЦЖР з дырэктарам Віталем Шумам арганізовае  магілёўскія канцэрты, прасоўвае сваіх выканаўцаў,  зьбірае на рэпетыцыі й увогуле кіруе ўсім  магілёўскім рок-жыцьцём, трэба адзначыць, абсалютна  бескарысна. Дзякуючы яму, шмат хто кліча Магілёў - цэнтрам беларускага року, і, думаецца, справядліва.

J:Морс: Морсиане
Самы апалітычны беларускі рок-гурт падыйшоў да справы фан-клюбства грунтоўна, выдзяліўшы адмысловую  старонку на сваім сайце. Па адрасе  jmors.by/fan_club вы можаце запісацца ды  пачытаць справаздачы з  клюбаўскіх паседжаньняў. Яны ж праходзяць весела,  часта з музыкамі, з песнямі й іншымі цікавосткамі.
Арганізацыйны сход клюбу адбыўся ў студзені 2006 году, але, як паведамілі самі фаны, існуе ён ужо каля трох год. За гэты час прыхільнікі моцна  зблізіліся з гуртом: гэтым летам некалькі прыхільніц  адправіліся з Морсамі ў гастрольны тур. У двух напрамках ідуць падарункі, а форум фан-клюбу разьвіваецца й набывае новыя магчымасьці. Нядаўна на сайце адчынілася опцыя "размова з гуртом", а хутка будзе адчынены чат.

Детидетей
Гурт Детидетей (ДД) даволі малады, але за нядоўгі час свайго існаваньня пасьпеў займець шмат прыхільнікаў  і фанаў. Фаны назвы "фан-клюб" ня любяць, таму  назавем іх суполкай. Суполкай са сваім сьцягам,  медалямі, сьвятамі ды шмат чым іншым. Дзеці, што з  іх узяць...
Фан-клюбу хутка споўніцца год: яго існаваньне адлічваюць з дня ўтварэньня неафіцыйнага форуму слухачоў ДД. Да адкрыцьця афіцыйнага сайту гурта суполка разраслася ды згуртавалася, і цяпер жыве  сваім асабістым, зьвязаным з музыкамі, жыцьцём.  Дзетзьлёт гурту й фанаў у жніўні ўжо увайшоў у міталёгію маладой секты. А гэтай вясной кампанія прыхільнікаў будзе суправаджаць гурт у Маскву, дзе той дасьць канцэрт. Культурнае жыцьцё насычаецца яшчэ і наведваннямі тэатру: гурт -  тэатральны, і ці музыкі граюць на сцэне  Купалаўскага, ці тэатральны імпэт прыходзіць на іх выступы. Але аб гэтым, натуральна, вам ужо больш  распавядуць самі фаны. Прасачыць за жыцьцём дзіўных  дзецідзяцей можна на форуме сайту detidetey.com.

Lumen
У беларускай сітуацыі  цяжка размежаваць, дзе сканчаецца кола сяброў і  пачынаецца фан-клюб. Зрабіў сайт - і вось у цябе ўжо  фан-клюб. Пакуль што ў нас кіруе прынцып: хто першы  назваўся, таго й тапкі. Тым больш, калі размова ідзе  пра замежны гурт.
Сайт bellumen.ucoz.ru утварыўся у кастрычніку  2007 году ў прадвер'і першага прыезду Lumen у  Менск. Цяпер беларускі фан-клюб гурту з Уфы налічвае  каля ста зарэгаваных карыстальнікаў. Сталых  наведвальнікоў, штотыднёвых паседжаньняў куды меньш,  але, як і любы фан-клюб, яны згуртаваныя й паехаўшыя  на сваім гурце. Далёка ад аб'екта фанаценьня цяжка  рабіць нешта адмысловае, таму Bellumenаўцы друкуюць  значкі, іншую атрыбутыку, ды рэгулярна сустракаюцца.  Шмат хто знайшоў тут новых сяброў, а нехта й сваё  каханьне...

Немагчыма агледзець кожнае кола сяброў  беларускага андэграунду ці слухачоў замежных  выканаўцаў. Калі вы шукаеце нейкіх новых стыляў,  можна проста палазіць па сьпісу каналаў у irc.by: кожны - гэта свой мініфан-клуб. Напрыклад, на #jmusic знойдзецца шмат ахвочых падсадзіць вас на  японскі рок.
У гэтым хаваецца і асноўнае адрозьненьне беларускіх фан-клюбаў ад замежных. З-за неразвітасьці музыкальнай індустрыі беларускіх зорак можна назваць інды. Фан-клюбы ў беларусі нагадваюць хутчэй групы па зацікаўленасьцях. Але ў гэтым ёсьць свае плюсы: тыя, хто плоціць па 30 даляраў у год за  магчымасьць набываць эксклюзыўныя рэлізы ад якіх- небудзь NIN, наўрад ці сустрэнуцца з імі на хутары  за горадам ці пап'юць разам піва. І, калі ты прыхільнік беларускай музыцы ў яе сёняшнім выглядзе, у цябе шмат шанцаў пазнаёміццйа са сваімі кумірамі.  Гэта значыць, пакуль наша краіна ня стала цэнтрам сусьветнай музыкі, лавіце момант!

zap
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей:

Добавить комментарий

Содержимое этого поля хранится скрыто и не будет показываться публично.