Ці ёсць паэты ў Беларусі? Літаратурная сустрэча ў Менску

  • user warning: Table 'falanster_zabej.semaphore' doesn't exist query: SELECT expire, value FROM semaphore WHERE name = 'locale_cache_ru' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/includes/lock.inc on line 149.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'comment_form' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'custom_search_blocks_form_1' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'simplenews_block_form_680' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
17 Июля 2008
Магчыма, ёсць, але іх і днём з вагнём не адшукаеш. Адзін мой знаёмы нядаўна вырашыў правесці на вуліцы Менску апытанне – ці могуць менчукі назваць хаця б 10 беларускіх паэтаў. Мінакі звычайна пачыналі бойка адказваць – Купала, Колас, Багдановіч, а далей хтось з цяжкасцю ўспамінаў яшчэ Барадуліна ды Гілевіча… Але гэта імёны, чые вершы былі завучаны яшчэ ў школе. А хто ведае хаця б аднаго сучаснага паэта? Напэўна, адзінкі…

У пошуках маладых творцаў пайшоў я на імпрэзу, якая адбывалася цёплым суботнім днём 21 чэрвеня ў забаўляльным парку “Dreamland”. Абвестку ўбачыў не абы-дзе, а на самым папулярным беларускім партале tut.by. Арганізатары назвалі мерапрыемства патасна – “Свята беларускай паэзіі”. Планавалася, што ў літаратурна-музычным плэнэры на адкрытай пляцоўцы побач з жывымі класікамі беларускай літаратуры возьмуць удзел і зусім маладыя творцы. Думаю, тое, што трэба! Пазнаёмлюся з маладымі паэтамі.
Першае ж, што было пачута на гэтай іпрэзе, прывяло мяне ў стан шоку. Хлопец чытаў свае вершы так, як не чытаюць двоешнікі ненанавісную ім лірыку на занятках белліта у школе – без выразу і манатонна: “бубубубубубу…” Далей выйшла вядучая “свята” і замагільным голасам абвесціла наступнага выступоўцу. Тон яе абвестак не змяніўся на працягу ўсёй вечарыны.
Цікава, што паэтаў сабралося болей, чым гледачоў. Я і дзьве дзяўчыны, якія прыйшлі са мной разам, складалі траціну ад усіх зацікаўленых пабываць на “свяце беларускай паэзіі”. Часам праходзілі побач выпадковыя людзі, але большасць з іх не звярталі ўвагі на творцаў увогуле. Былі і тыя, хто хапаўся за тэлефон і пачынаў здымаць “апошніх магікан”, якія распавядаюць нешта незразумелае на беларускай мове.
На фоне маладых крыху вылучаліся ўжо вядомыя паэты, якія хаця б спрабавалі зацікавіць слухача сваёй персонай. І толькі ў канцы мерапрыемства з’явіўся слабенькі праменьчык надзеі, што не дарма пайшоў на імпрэзу. Малады хлопец выступаў так добра, што яго выклікалі на біс нешматлікія гледачы 3 разы, а мне захацелася ўбачыць і пачуць яго яшчэ...


Літаратурная сустрэча ў Менску

Праект “Пошук” збірае сяброў на літаратурную вечарыну з удзелам маладых паэтаў Беларусі.
У час, калі большасць паэтаў хаваецца за саюзамі пісьменнікаў, ня можа ці не жадае даносіць сваё слова да людзей, мы вырашылі сабраць разам ў незвычайным мейсцы незаангажаваных, а таму і малавядомых, паэтаў і нашых сяброў-знаёмых. Вам мы прапануем як паслухаць запрошаных гасцей, так і выступіць самім, а незвычайнасць мейсца правядзення сустрэчы акутае мерапрыемства туманам таемнасці і загадкавасці.
Запрашаем пашуканцаў, футбалістаў і чытачоў zabej.info, валанцёраў “Разам – дзецям” ды проста ўсіх аматараў літаратуры, каму будзе цікава паслухаць маладых беларускіх паэтаў.
Дата правядзення літвечарыны – вечар 24 ліпеня. Сачыце за навінамі на сайце Пошуку - poszuk.info! Даведацца болей можна праз email: siaroja@gmail.com ці па тэлефоне: (мтс) 7530312

siaroja
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей:

Добавить комментарий

Содержимое этого поля хранится скрыто и не будет показываться публично.