“Балты і гайкі”

  • user warning: Table 'falanster_zabej.semaphore' doesn't exist query: SELECT expire, value FROM semaphore WHERE name = 'locale_cache_ru' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/includes/lock.inc on line 149.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'comment_form' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'custom_search_blocks_form_1' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
  • user warning: Unknown column 'captcha_type' in 'SELECT' query: SELECT module, captcha_type FROM captcha_points WHERE form_id = 'simplenews_block_form_680' in /home/falanster/web/zabej.falanster.info/public_html/sites/all/modules/captcha/captcha.inc on line 60.
7 Июля 2009

Улетку-ўвосень 2008 году ва ўрадлівай глебе магілёўскай зямлі на моладзевую актыўнасць саспелі два нумары самвыдатаўскага зіну з правакацыйнай назваю «Садочок. Першая чытанка для дзетак-тэрарыстаў». Аўтары мелі намер распавесці пра дзейнасць культурных тэрарыстаў, якім даводзіцца руйнаваць свет гвалту, грошай, абыявакавасці, умоўнасці ды рацыянальнасці. Назва зіну інтрыгавала ўнутранай напоўненасцю. Цікава было, пра якія “балты і гайкі” пойдзе размова.

(Замовіць зін можна тут: pierapiola4ka@rambler.ru – рэд.)

«Балтамі і гайкамі» у першым нумары апынуліся: хрысціянскія рокеры, што сабраліся на 16-ым штогадовым магілёўскім фэсце «Магутны Божа»; міжгалактычны тэрарыст, сузаснавальнік анарха-сатырычнай саўбеліі «Навінкі» –  Лёлік Ушкін; айчынныя развалюхі, яны ж нерэканструяваныя ды напаўзруйнаваныя замкі і палацы Беларусі; а таксама выступоўцы ды гледачы фэсту «Вольнае паветра».

Прымерыць усамабенладэнаўскую чалму ў другім нумары выпала бардам на Крапівенскім полі з нагоды 494-годдзя перамогі беларусаў над маскалямі, анарха-зінафестывальшчыкам у Менску, магілёўскай рок-тусоўцы ды маладым пісьменнікам Беларусі, якія прэзентавалі свае творы 2 кастрычніка ў невялічкай зале менскага Музею гісторыі беларускай культуры.

Выбуховае прыстасаванне – «Садочок» – аўтары рабілі канспіратыўна, а таму натуральна, што падпісваліся яны пад артыкуламі мілагучнымі мянушкамі. Пра беларускіх культтэрарыстаў яны напісалі даволі іранічнай і нават кплівай мовай. Нібы, як тыя балты і гайкі ў «Садочку» на Менскім свяце Незалежнасці, нанеслі мала шкоды прэстыжу ўлады. Дакладна, так і нашы культурныя дзеячы не могуць разварушыць нават невялікую колькасць беларускай публікі.

Зін чытаць было цікава. Беларусь небагатая на разнастайныя культурныя падзеі. Яны адбываюцца зрэдку і мала, але звычайна рэгіянальныя ведаеш толькі найбольш раскручаныя, напрыклад, Басовішча, альбо тое, што адбываецца ў родным гародзе. А ў «Садочку» былі разгледжаны разнастайныя і разнапланавыя «гайкі і балты». Шкада толькі, што дробныя... Якія ёсць...

Усама Грынявіцкі
Здесь, через социальные сети, вы можете открыть новости, статьи, файлы сайта zabej.info для друзей:

Добавить комментарий

Содержимое этого поля хранится скрыто и не будет показываться публично.